Бассейн, тренажерный зал, стадион, сауна

Новости

Спартыўны фестываль «Мова Cup» прайшоў у комплексе РЦАПа па лёгкай атлетыцы

29.09

Ідэя фестывалю належыць групе зорных беларускіх атлетаў з вядомага дабрачыннага праекта «Мары збываюцца».

Частка спапорніцтваў праводзілася на вуліцы, частка — пад дахам.

На ўваходзе ў цэнтр ладзіўся дабрачынны продаж.

Тут можна было набыць вышыванкі, грошы за якія будуць перададзеныя дзецям з абмежаваннямі. Побач прадаваліся сувеніры, зробленыя рукамі дзяцей-інавалідаў.

Па спартыўных пляцоўках гучалi беларускія песні «Мой родны кут», «А я лягу-прылягу», кампазіцыі N. R. M. і «Ляпис Трубецкой», песні са зборніка «Песнярок».

Адкрывалі фестываль алімпійская прызёрка, чэмпіёнка свету і Еўропы Аляксандра Герасіменя і срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне Андрэй Краўчанка.

Фестываль не мае аналагаў у гісторыі беларускага спорту. Яго арганізатары спадзяюцца звярнуць увагу моладзі на праблемы нацыянальных мовы i культуры. На адной пляцоўцы сабралiся зоркі беларускага спорту i звычайныя беларусы.

Запісацца для ўдзелу можна было непасрэдна на месцы.

Адбылiся турніры па міні-футболе, стрытболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне і гіравым спорце.


Акрамя таго былі: падцягванне, адцісканні ад брусоў, прэс на перакладзіне і крос – усе гэта так званы "кросфіт прэміум".

Яшчэ было веславанне на трэнажорах, спаборніцтва па веласпорту, воркаўту, кідкі мабільнага тэлефона на далёкасць, бег з дзяўчынай на руках.

Свае магчымасці паказалі майстры адзінаборстваў, мастацкай гімнастыцы і нават экзатычнага для нас амерыканскага футбола.

Майстар-клас для вучняў спартыўнай школы “Старт” дала знакамітая беларуская плаўчыха, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы, адзін з арганізатараў фестывалю Аляксандра Герасіменя.

Таксама можна было паспрабаваць свае сілы ў шпурлянні на дальнасць мабільных тэлефонаў ці ў 30-метровым забегу сярод мужчынаў з дзяўчынай на плячах. У якасці прыза за першае месца ў апошнім спаборніцтве быў 50-метровы скрутак вэндажанай каўбасы. Перамагла пара з клуба «Litwins».

Сярод удзельнікаў спаборніцтваў быў таксама сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года ў дзесяцібор'і, сярэбраны прызёр двух чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы ў дзесяцібор'і і сямібор'і Андрэй Краўчанка.

Дарэчы, ен далей за ўсіх закінуў мабільны тэлефон, пажартаваўшы, што зрабіў гэта напаўсілы.

Новую трубку ад спонсараў Андрэй адразу ж падарыў хлопчыку-інваліду Максіму Сямашку.

На думку арганізатараў, фестываль цалкам атрымаўся. Гэта была першая спроба, не пазбаўленая некаторых недахопаў, але ж быў добры настрой, сход энергічных, актыўных і неабыякавых людзей.

Арганізатары спаборніцтваў спадзяюцца, што фестываль стане традыцыйным. Прынамсі, поспех дэбютнага спартыўна-моўнага свята дае надзею на гэта.

Плануецца, што падобные фестывалі будуць ладзіцца рэгулярна.

Арганізатары фестывалю: Міністэства спорту і турызму, падначаленныя Міністэрству арганізацыі, газета “Прэсбол”, спартыўна-дабрачынны праект “Мары здзяйсняюцца”, федэрацыі па відах спорту, спартыўныя клубы.


Паводле інфармацыі: Gazetaby.comПрэс-службы Міністэрства спорту і турызму

Фотаздымки: Gazetaby.com, Уладзiмир Несцяровiч

Вiдэа: Белтэлерадыекампания


Свежие комментарии

Автор (незарегистр.):

Заполните поля 'Автор' и 'Сообщение', а затем нажмите 'Добавить'.
Или зарегистрируйтесь, если Вы планируете постоянно участвовать в обсуждениях.
Сообщение:

Результаты соревнований Все результаты
  • Июль 2020